Уладзімір Ільіч Чараднічэ́нка (, с. Архангельскае, , Алтайскі край, РСФСР, СССР — ) — беларускі кампазітар.

Біяграфія Скончыў у 1958 годзе Беларускую кансерваторыю, клас А. Багатырова. З 1959 года выкладчык Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі. У 1964—1966 гадах дырыжор-кансультант эстрадных калектываў Беларускай філармоніі.

Творчасць Творам Чараднічэнка ўласцівы меладызм, эмацыянальная выразнасць і пранікнёнасць, дасканалая форма. Аўтар 2 сімфоній (1959, 1985); уверцюр «Веснавая» (1964) і «Святочная» (1968) для сімфанічнага аркестра; сюіты (1964) і канцэрта для баяна (1967) з аркестрам народных інструментаў; камерна-інструментальнай музыкі, раманса для валторны і фартэпіяна (1964), хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі Катэгорыя:Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі