Пераўтварэ́нні Ло́рэнца ― суадносіны паміж каардынатамі і момантамі часу адвольнай падзеі, якая разглядаецца ў дзвюх інерцыяльных сістэмах адліку (ІСА), якія рухаюцца адна адносна другой.
Атрыманы Х. А. Лорэнцам (1904) як пераўтварэнні, адносна якіх ураўненні Максвела захоўваюць свой выгляд. Пераўтварэнні Лорэнца ў 1905 вывеў А.Эйнштэйн з двух пастулатаў спецыяльнай тэорыі адноснасці.
Пры адносным руху дзвюх інерцыяльных сістэм адліку са скорасцю уздоўж восі і аднолькавым напрамку іх дэкартавых восей пераўтварэнні Лорэнца маюць найбольш просты выгляд. А іменна, няхай каардынатныя восі інерцыяльных сістэм адліку K і K′ накіраваныя аднолькава, і сістэма K′ рухаецца адносна K са скорасцю уздоўж восі . Тады каардынаты ў гэтых дзвюх сістэмах звязаны наступнымі роўнасцямі:
дзе x, y, z, t — каардынаты падзеі ў сістэме K; x′, y′, z′, t′ — каардынаты той жа падзеі ў сістэме K′; V — адносная скорасць дзвюх сістэм; c — скорасць святла ў вакууме.
Зваротныя формулы (пераход ад сістэмы K′ да K) можна атрымаць заменай :
Пераўтварэнні Лорэнца пры пераходзяць у пераўтварэнні Галілея. З пераўтварэнняў Лорэнца вынікае адноснасць даўжынь і прамежкаў часу, а таксама рэлятывісцкая формула складання скорасцей.
Гл. таксама Група Лорэнца Рэлятывісцкае запавольванне часу Рэлятывісцкае скарачэнне даўжыні (Лорэнцава скарачэнне)
Літаратура
Физическая энциклопедия, т. 2 — М.: Большая Российская Энциклопедия стр. 608 и стр. 609. Ландау Л. Д., Лифшиц Е. М. Теоретическая физика: Учеб. пособие. В 10 т. Т. II Теория поля. — М.: Наука, 1988. — ISBN 5-02-014420-7. Паули В. Теория относительности. — М.: Наука, 1991. — ISBN 5-02-014346-4. Фёдоров Ф. И. Группа Лоренца. — : Наука, 1979. — 384 с.
Катэгорыя:Спецыяльная тэорыя адноснасці Катэгорыя:Прастора-час Катэгорыя:Сістэмы каардынат