Бары́с Сямё́навіч Акрэ́сцін (; , Масква — , ) — ваенны лётчык, гвардыі старшы лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Нарадзіўся 18 лютага 1923 года ў Маскве.

Скончыў 7 класаў школы. Вучыўся ў аэраклубе «Метрабуда», працаваў у ім авіятэхнікам і лётчыкам-інструктарам. У 1942 годзе прызваны на службу ў РСЧА. У дзейнай арміі з верасня 1942 года на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б).

Намеснік камандзіра эскадрыллі 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай авіядывізіі гвардыі старшы лейтэнант Акрэсцін да канца снежня 1943 года здзейсніў 381 баявы вылет, знішчыў больш за 40 танкаў, два бронеаўтамабілі, два самалёты і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Лятаў на самалётах По-2 і Іл-2. У баі над горадам Нікапалем (Днепрапятроўская вобласць) цяжка паранены. Удзельнічаў у вызваленні Талачына (Віцебская вобласць), штурмаваў эшалоны праціўніка на ўчастку чыгункі Орша—Талачын.

6 ліпеня 1944 года за 20 км на паўднёвы ўсход ад Мінска (у раёне вышыні 247 за 3 км на паўночны захад ад АбчакаКачук Н. Возвращение из неизвестности // Газета «Советская Белоруссия») у час баёў па ліквідацыі варожай групоўкі, якая прарывалася з мінскага катла, самалёт Барыса Акрэсціна падбіты. Лётчык накіраваў ахопленую агнём машыну на калону праціўніка.

Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Два ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэны Айчыннай вайны I і II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За абарону Сталінграда»

Памяць Імя Барыса Акрэсціна ў 1966 годзе нададзена сярэдняй школе № 65 (сучасная гімназія № 30) у Мінску, на тэрыторыі школы помнік Акрэсціну і яшчэ 9 лётчыкам. Імем Барыса Акрэсціна названы вуліца Акрэсціна і завулак Акрэсціна ў Мінску, вуліца Акрэсціна ў Лідзе (Гродзенская вобласць) і вуліца Акрэсціна ў (, Ніжагародская вобласць Расіі). Імя Барыса Акрэсціна нададзена скверу ў Мінску ў межах вуліц Акрэсціна — Грушаўская — Дубравінская — Абухоўская — Пермская (, ). Помнік на магіле на Вайсковых могілках у Мінску.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Качук Н. Хроника пикирующего истребителя // Газета «Советская Белоруссия» Качук Н. Возвращение из неизвестности // Газета «Советская Белоруссия» Ручанов С. День рождения Героя // Газета Мінісэрства абароны Рэспублікі Беларусь "Белорусская военная газета. «Во славу Родины»

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі, якія здзейснілі таран Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны