Бітва пры Паніпаце — бітва паміж войскамі Бабура і дэлійскім султанам Ібрахім-шахам Лодзі, якая адбылася 21 красавіка 1526 года ў Паўночнай Індыі і паклала пачатак Імперыі Вялікіх Маголаў. Адна з першых бітваў з ужываннем і артылерыі.
Перадгісторыя
Эпоха Дэлійскага султанату падыходзіла да канца. Апошняму султану Дэлі, Ібрагімшаху Лодзі рэальна падпарадкоўваўся толькі Дэлі з наваколлем. Мяцежныя эміры, якія кіравалі ў Пенджабе, стратэгічнай паўночна-заходняй правінцыі Індыі, звярнуліся да Бабура, кіраўніка Афганістана, з просьбай прыйсці ў Індыю і пазбавіць іх ад тыраніі Ібрагімшаха ЛодзіПобеда Бабура в битве при Панипате в 1526 году .
Да гэтага часу Бабур ужо здзейсніў 4 паходы ў Індыю, і мяцежнікі спадзяваліся на тое, што Бабур зноў прыйдзе ў Індыю і дапаможа ім захапіць Дэлійскі трон, а затым, як і раней, сыдзе ў Афганістан. Але на гэты раз так не адбылося. Бабур прыйшоў у Індыю для таго, каб там і застацца.
Лёгка заваяваўшы Пенджаб, Бабур са сваім войскам прайшоў да Дэлі, дзе, недалёка ад паселішча Паніпат, 26 мая 1526 года адбылася знакамітая бітва паміж Бабурам і Ібрагімшахам Лодзі.
Апісанне бітвы
Войска Бабура было невялікім, яно налічвала ўсяго толькі 12 тысяч вершнікаў. Яго супернік выставіў велізарнае войска, якое па розных звестках налічвала ад 40 да 100 тысяч чалавек і ад 100 да 1000 баявых сланоў. Хоць сілы Дэлійскага султана пераўзыходзілі лікам, у Бабура на ўзбраенні былі гарматы і стрэльбы. Гарматы, у той час яшчэ не вядомыя ў Індыі, знішчалі велізарную колькасць салдат Ібрагіма Лодзі і звярталі ва ўцёкі сланоўБитва при Панипате .
Бабур са сваім мабільным войскам змог прымусіць султанскую армію ратавацца, заняў Дэлі і захапіў яго скарбніцу, пра якую хадзілі легенды.
Сам Ібрагім быў забіты ў бітве.
Вынікі бітвы
Праз тры дні Бабур захапіў Дэлі, а ў пачатку мая горад Агра, які стаў новай сталіцай дзяржавы Вялікіх МаголаўБитва при Панипате .
Пасля перамогі над Дэлійскім султанам Бабур правёў шэраг заваяванняў абасобленых індыйскіх княстваў. Аб'яднаўшы іх пад сваёй уладай, Бабур не прыпыніўся ў сваіх намерах. Ён шмат увагі надзяляў паляпшэнню стану ў краіне. Аднак, Бабуру не давялося дажыць да глыбокай старасці. Пасля яго смерці ў 47 гадоў ад дызентэрыі нашчадкі Бабура правілі ў валоданнях продка, званых Імперыяй Вялікіх Маголаў, да XIX стагоддзя.
Літаратура
Спасылкі Победа Бабура в битве при Панипате в 1526 году на сайце «Исторического канала» Схема бітвы пры Паніпаце на сайце «The Art of Battle: Animated Battle Maps»
Катэгорыя:Імперыя Вялікіх Маголаў Катэгорыя:Бітвы Індыі Катэгорыя:Канфлікты 1526 года Катэгорыя:Бітвы XVI стагоддзя Катэгорыя:1526 год у Азіі Катэгорыя:Падзеі 21 красавіка Катэгорыя:Красавік 1526 года