Святлана Аляксандраўна Салодкая (нар. , в. Дудзічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1990). Лаўрэат міжнароднага фестывалю ў Паўночнай Карэі (Пхеньян, 1992).

Біяграфія Скончыла ў 1978 годзе Баранавіцкае музычнае вучылішча. З 1978 года — салістка Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, з 1985 года — ансамбля народнай музыкі «Свята» і Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, адначасова спявае ў дуэце з Уладзіміра Салодкім, захоўваючы арыгінальную народную манеру выканання. З 1994 года — адна са стваральніц і салістка ансамбля народнай песні «Вяселле».

У шлюбе са спеваком Уладзімірам Салодкім.

Творчасць Валодае яркім голасам сакавітага тэмбру, выкананню уласцівы выразнасць, задушэўнасць. У рэпертуары пададзеныя ў рэгіянальных традыцыях спеваў беларускай народнай песні, у т. л. «Пасею гурочкі», «Грачанікі», «А й на дварэ дробен дождж ідзе» (вясельная). Сярод беларускіх народных песень, выкананых у дуэце, «Цячэ вада ў ярок», «Ой, хадзім, хадзімо», «Із-за лісу-гаю вода прыбувае».

Пра Святлану і Уладзіміра Салодкіх зняты кінафільм.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа