BMW 321 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 1938Odin, L.C. World in Motion 1939 — The whole of the year's automobile production. Belvedere Publishing, 2015. ASIN: B00ZLN91ZG.—1941 гадоў, які прыйшоў на замену мадэлі BMW 320, хоць знешне яны мала адрозніваліся. Вырабляўся на заводзе ў Айзенаху.
Праз вайну вытворчасць была спынена. Выраб мадэлі працягнулі ў савецкай акупацыйнай зоне ў пасляваенны перыяд, у 1945—1950 гадах. Пасля вайны, акрамя некаторых будынкаў, у Айзенаху захаваўся запас гатовых дэталяў і запчастак, а на берлінскім заводзе «Ambi-Budd», які выпускаў кузавы, уцалелі штампы і зварачныя кандуктары. У сувязі з гэтым было пастаноўлена аднавіць выворчасць. Першыя 14 аўтамабіляў былі сабраныя ў лістападзе 1945 года. Выпуск у 1947 годзе склаў 2035 адз.; 1948 — 2398; 1949 — 2734.
Канструкцыя
Мадэль пабудавалі на скарочаным шасі мадэлі BMW 326 і запазычаным з яе мадэрнізаваным 6-цыліндравым верхнеклапанным радным рухавіку з двума карбюратарамі аб’ёмам 1971 см³, магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Таксама з 320 была запазычана 4-ступеньчатая каробка перадач. Аўтамабіль разганяўся 0-100 км/г за 35,5 сек, яго максімальная скорасць складала 115 км/г. Хадавая частка адпавядала мадэлям BMW 320/BMW 326, але з пашыраным на 110 мм кузавам. Гідраўлічныя тармазы мелі прывад на ўсе колы. Як і ў машын вышэйшага класа, мадэль 321 атрымала суцэльнаметалічны кузаў, які вырабляла берлінская фабрыка Ambi-Budd. Вонкава яна трохі нагадвала мадэль 326, але атрымала толькі двухдзверныя кузавы.
BMW 321 выпускалі з кузавамі седан за 4800 марак (2078 машын), 4-месны кабрыялет за 5650 марак (1551 машын).
Літаратура Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928—1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7
Спасылкі Baumuster BMW 321
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 321 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі