Канстанцін Іванавіч Шабуня ( — ) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар гістарычных навук (1964), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975)
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Даўгінава (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1940—1941 гг. выкладчык БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1947 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 1948—1956 гг. кансультант, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ. З 1956 года загадчык сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова ў 1946—1972 гг. выкладаў у ВНУ Мінска. У 1968—1971 гг. загадчык кафедрай у Інстытуце народнай гаспадаркі імя У. У. КуйбышаваЧлен-карэспандэнт ШАБУНЯ Канстанцін Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннямі гісторыі сялянства і сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў эпоху капіталізму. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1955; т. 1—5, 1972—1975).
Аўтар больш за 100 навуковых прац. Сярод апублікаванага: манаграфія «Аграрнае пытанне і сялянскі рух на Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1962).
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1979); медалі
Літаратура
Спасылкі Член-карэспандэнт ШАБУНЯ Канстанцін Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Канстанцін Іванавіч Шабуня ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР