Магілёўскае рэальнае вучылішча — агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова ў 1885—1918 гг.
Будынак
Вучылішча знаходзілася ў двухпавярховым будынку, узведзеным з чырвонай цэглы ў 1885 годзе паводле праекта губернскага інжынера У. С. Міляноўскага на ахвяраванні жыхароў губерні. Паводле іншых звестак аўтарам праекта быў Іван Іванавіч ЛявіцкіБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 190 .
Будынак знаходзіўся на рагу сучасных Піянерскай і Камсамольскай, галоўным фасадам быў арыентаваны ў бок Дняпра.
Будынак захаваўся, цяпер у ім знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны каледж і вучэбны корпус № 4 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
Гісторыя Заснавана 1 ліпеня 1885 г. у Магілёве. Уваходзіла ў Віленскую навучальную акругу. Утрымлівалася за кошт казны, збораў за навучанне (у 1907 г. па 45 руб. з вучня) і сродкаў мясцовага таварыства ўзаемнага крэдыту.
26 верасня 1904 года сканаў магілёўскі дваранін Д. П. Маўра, які пакінуў у спадчыну 35 тысяч рублёў магілёўскім рэальнаму вучылішча, мужской і жаночай гімназіям, а таксама земляробчаму вучылішчу ў ГоркахПамятная книжка Могилевской губернии на 1905 год .
Адукацыйны працэс Мела 7 класаў і падрыхтоўчае аддзяленне. У 1907 г. навучалася 236 юнакоў, у 1915 г. — 321. Узначальваў вучылішча дырэктар, якому дапамагалі інспектар, 3 законанастаўнікі і 10 выкладчыкаў з універсітэтаў Парыжа, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшаўскага політэхнічнага інстытута імя Мікалая II, Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута князя Безбародкі і Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.
Выпускнікі вучылішча мелі льготы пры паступленні ў вышэйшыя тэхнічныя і сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, на фізіка-матэматычныя факультэты ўніверсітэтаў. Зараз у будынку вучылішча размяшчаецца педагагічнае вучылішча імя К. Ушынскага.
Вучэбныя прадметы Руская мова Нямецкая мова Французская мова Геаграфія Прыродазнаўства Гісторыя Хімія Законазнаўства Матэматыка Фізіка Касмаграфія Маляванне Чарчэнне Пачаткі ваеннай навукі Музыка Гімнастыка
Вядомыя выкладчыкі Іван Аляксандравіч Глебаў Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч
Вядомыя выпускнікі — палкоўнік Генеральнага штаба, удзельнік Першай сусветнай вайны і Белага руху — савецкі дзіцячы пісьменнік Герасім Васілевіч Якушка — беларускі архітэктар
Літаратура Самусік, А. Магілёўскае рэальнае вучылішча / Андрэй Самусік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 15. — ISBN 985-11-0141-9.
Катэгорыя:Адукацыя ў Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1885 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі