Свята-Пакроўская царква — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Хоцімску Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Першамайскай, на могілках.
Гісторыя Пабудавана ў 1892 годзе з дрэва як могілкавая капліца. У савецкія часы царква была адзінай дзеючай у Хоцімску. У 1969 годзе да храма былі дабудаваны алтар і прытвор са званіцайКлимовичское благочиние.
Настаяцелем царквы з 1958 года быў іерэй Кірыл Бадзіч, у цяперашні час гэтую пасаду займае іерэй Павел Сыцэвіч.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаны квадратныя ў плане прытвор і апсіда. Дах над асноўным зрубам завершаны васьмігранным светлавым барабанам, прытвор — 1-яруснай чацверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздоблены ліштвамі з сандрыкамі. У дэкоры выкарыстана разьба па дрэве. Малітоўная зала двухсветлавая, перакрыта плоскай столлю, прасценкам вылучаны бабінец.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Хоцімска Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1892 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі