Уладзімір Рыгоравіч Масальскі (, Рэчыца, Гомельская губерня цяпер — Гомельскай вобласці. — , Асінавая Рошча, Ленінградская вобласць цяпер — у складзе Выбаргскага раёна, ) — камандзір роты аўтаматчыкаў 270-га стралковага палка 136-й стралковай дывізіі 67-й арміі Ленінградскага фронту, капітан. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Уладзімір Масальскі нарадзіўся 22 студзеня 1920 года ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. у сям’і рабочага.
У РККА быў прызваны ў 1939 годзе. Прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. За выратаванне параненага камандзіра ў ходзе баёў на паўвостраве Ханка Уладзімір Рыгоравіч атрымаў сваю першую ўзнагароду — медаль «За адвагу». У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да студзеня 1943 года меў званне капітана.
Свой подзвіг Уладзімір Масальскі здзейсніў у ходзе бою за Воронню гару ля Краснага Сяла. У ходзе бою рота Масальскага першай пайшла ў атаку яшчэ падчас артпадрыхтоўкі. Уладзімір Масальскі быў паранены, але працягваў весці бой. Толькі пасля чацвёртага ранення, губляючы прытомнасць, ён перадаў камандаванне ротай свайму намесніку і загадаў у што бы то ні стала выканаць баявое заданне. Даведаўшыся, што вышыня ўзятая, Масальскі сказаў: «Я не сумняваўся, што мае арлы будуць там»Улица Массальского..
За праяўленую мужнасць і гераізм Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР 13 лютага 1944 года прысвоіў капітану Масальскаму званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 13 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 24 февраля (№ 11 (271)). — С. 1.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай Уладзімір Рыгоравіч заставаўся кадравым ваенным, пайшоў у запас толькі ў 1954 годзе. Пасля сыходу з узброеных сіл працаваў у будаўнічай арганізацыі.
Уладзімір Рыгоравіч Масальскі памёр 21 ліпеня 1965 года. Пахаваны на Брацкіх вайсковых могілках у пасёлку Асінавая Рошча Цяпер — у складзе Выбаргскага раёна, ., на могілках усталяваны гранітны помнікВоинское кладбище Осиновая роща ..
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памяць
Імянем Уладзіміра Рыгоравіча ў 1975 годзе была названая вуліца ў Красным Сяле (Ленінград). Імя Героя прысвоена вуліцы ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі. Мурал у гонар У. Р. Масальскага размешчаны ў Рэчыцы на сцяне дома на скрыжаванні вуліц Сняжкова і Савецкай (07.05.2025). Эскіз мурала быў зроблены па фатаграфіі Уладзіміра Масальскага, якая захоўвалася ў фондах Рэчыцкага краязнаўчага музея, аўтар эскіза — Анастасія Пінчук, мастак-афарміцель. У Рэчыцкім краязнаўчым музеі адкрыта экспазіцыя, прысвечаная Уладзіміру Масальскаму.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне