Гарадзі́шча () — востраў на Богінскім возеры, колішні помнік прыроды мясцовага значэння ў Браслаўскім раёне. Плошча вострава складае 7,5 га. Рэльеф узгорысты. Ахоўны статус нададзены ў 1977 годзе.
У складзе расліннага покрыва дуб, ясень, ліпа драбналістая; у падлеску глог, брызгліна еўрапейская, рабіна, чаромха. Захаваліся рэшткі старажытнага гарадзішча IX—XII стст. Мае культурна-пазнавальнае, навуковае i эстэтычнае значэнне.
Літаратура
Катэгорыя:Колішнія помнікі прыроды мясцовага значэння Беларусі Катэгорыя:Астравы Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Браслаўскага раёна Катэгорыя:Богінскае возера Катэгорыя:Азёрныя астравы