Парламенцкая асамблея АБСЕ () — міжпарламенцкая арганізацыя, якая аб’ядноўвае парламенты 57 дзяржаў рэгіёна АБСЕ, уключаючы Еўропу, Азію і Паўночную Амерыку.
Камітэты ПА АБСЕ Пастаянны камітэт Пастаянны камітэт, які складаецца з кіраўнікоў нацыянальных дэлегацый і членаў Бюро, завярджае бюджэт, прызначае Генеральнага сакратара ПА АБСЕ і кіруе працай Асамблеі.
Агульныя камітэты Праца Асамблеі падзелена паміж трыма агульнымі камітэтамі, якія ў цэлым адпавядаюць тром асноўных раздзелам Хельсінкскага заключнага акта: Камітэт па палітычных пытаннях і бяспецы (Першы камітэт) Камітэт па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіях і навакольным асяроддзі (Другі камітэт) Камітэт па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях (Трэці камітэт)
Члены Камітэта абіраюць старшыню, намесніка старшыні і дакладчыка камітэта тэрмінам на адзін год. Прыняцце рашэнняў ажыццяўляецца большасцю галасоў падчас пасяджэнняў на штогадовай сесіі.
Старшыні Ілка Суомінен, Фінляндыя (1992—1994) Фрэнк Сваэлен, Бельгія (1994—1996) Хавьер Руперэс, Іспанія (1996—1998) Хелле Дайн, Данія (1998—2000) Адрыян Северын, Румынія (2000—2002) Брус Джордж, Вялікабрытанія (2002—2004) Элсі Гасцінгс, ЗША (2004—2006) Горан Ленмаркер, Швецыя (2006—2008) Жоао Саарэш, Партугалія (2008—2010) Петрас Эфціміў, Грэцыя (2010—2012) Рыкарда Мільёры, Італія (2012—2013) Вольфганг Гросрук, Аўстрыя (2013) Ранка Крывакапіч, Чарнагорыя (2013—2014) Ілка Канерва, Фінляндыя (2014—2016) Крысцін Мутанен, Аўстрыя (2016—2018)
Гл. таксама Парламенцкая асамблея Савета Еўропы
Спасылкі Афіцыйны сайт ПА АБСЕ
Катэгорыя:АБСЕ Катэгорыя:Міжпарламенцкія арганізацыі