Кабылі́нае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Конны Бор, каля гары Кабыліная, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,004 км². Даўжыня 0,09 км, найбольшая шырыня 0,06 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км.
Схілы катлавіны на поўдні і ўсходзе пакатыя, вышынёй да 5 м, на захадзе спадзістыя. Размешчана сярод лесу.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна