Шоу Рэна і Сцімпі — амерыканскі мультыплікацыйны серыял, створаны канадскім аніматарам Джонам Крысфалусі (вядомым як Джон К.). Серыял распавядае пра прыгоды двух антрапаморфных звяроў, сабакі Рэна і ката Сцімпі.

Спачатку серыял выходзіў у эфір на музычным канале MTV. Пазней быў пераведзены для паказу на дзіцячым кабельным канале Nickelodeon, дзе выходзіў у эфір у нядзелю раніцай да сярэдзіны 90-х гадоў, працягваючы пры гэтым паспяхова транслявацца на MTV. «Шоу Рэна і Сцімпі» зарабіла рэпутацыю серыяла з правакацыйным, дэструктыўным гумарам, выклікаючы шматлікія дыскусіі узроўнем гвалту і вобразнасцю жартаў, а таксама частым зваротам да тэмы туалетнага гумару (так, эпізод «Stimpy's First Fart» апавядае пра тое, як Сцімпі ўпершыню ў жыцці пусціў вецер і што адбывалася з выпушчаным на волю згусткам газу). У 1992 у Nickelodeon звольніў Крысфалусі і адхіліў студыю Spümcø ад вытворчасці серыяла, перадаручыўшы яго новаўтворанаму падраздзяленні Games Animation, якое займалася вытворчасцю шоу аж да яго закрыцця ў 1995 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Мультсерыялы 1991 года Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Мультсерыялы Канады