1-я а́рмія (1А) — агульнавайсковае аператыўнае аб’яднанне злучэнняў, часцей і ўстаноў Віленскай ваеннай акругі Рускай Імператарскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Склад Палявое ўпраўленне створана ў ліпені 1914 года пры штабе Віленскай ваеннай акругі. Ліквідавана ў пачатку 1918 года.
На пачатак вайны ў склад арміі ўваходзілі: Палявое ўпраўленне (Штаб 1А). Упраўленне інспектара артылерыі 1А. Рухомы артылерыйскі запас 1А. Упраўленне начальніка інжынераў 1А. Агульны суд карпусоў 1А. 1-й армейскі авіяцыйны атрад Рускага Імператарскага Ваенна-паветранага Флоту. III армейскі корпус — увайшоў у склад арміі з пачатку мабілізацыіПахалюк К. 27-я дивизия в сражениях в Восточной Пруссии (1914 - 1915 гг.) // Рейтар. - 2012. - № 1 (55). IV армейскі корпус XX армейскі корпус
Баявыя дзеянні
1-я армія ў баях ва Усходняй Прусіі ў 1914—1915 гадах У мэтах выканання дырэктывы 17 жніўня 1914 года армія пад камандаваннем генерала П. К. фон Рэненкампфа перайшла мяжу з Усходняй Прусіяй і накіравалася на паўночны захад.
На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Альт-Шваненбург (цяпер Гулбене) і армія мела ў сваім складзе: II армейскі корпус XXI армейскі корпус XXVIII армейскі корпус ІІІ кавалерыйскі корпус
У складзе Паўночна-Заходняга фронту (ліпень 1914 — жнівень 1915) Заходняга фронту (жнівень 1915 — красавік 1916) Паўночнага фронту (красавік 1916 — ліпень 1917) Паўднёва-Заходняга фронту (ліпень — верасень 1917) Паўночнага фронту (верасень 1917 — пачатак 1918)
Камандуючыя 19.07.1914—18.11.1914 — генерал ад кавалерыі Павел Карлавіч Рэненкампф 05.12.1914—02.04.1917 — генерал ад кавалерыі Аляксандр Іванавіч Літвінаў 12.04.1917—24.04.1917 — генерал-лейтэнант Ілля Зурабавіч Адзішэлідзе 22.04.1917—30.07.1917 — генерал-лейтэнант Міхаіл Аляксеевіч Сакоўнін 31.07.1917—09.09.1917 — генерал-лейтэнант Глеб Міхайлавіч Ваноўскі 09.09.1917—02.1918 — генерал-лейтэнант Уладзімір Уладзіміравіч фон Нотбек
Літаратура
Гурко В. Война и революция в России. Мемуары командующего Западным фронтом. 1914—1917. — М.: Центрполиграф, 2007. — 399 с. — (Свидетели эпохи). — ISBN 978-5-9524-2972-7.
Катэгорыя:Арміі Расіі ў часы Першай сусветнай вайны