Барыс Якаўлевіч Э́льберт (Бер Янкель Мееравіч; , г. Дубна, цяпер Ровенская вобласць, Украіна — ) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навук Кіргізскай ССР (1942).
Біяграфія Скончыў у 1917 годзе Кіеўскі ўніверсітэт. У 1919—1923 гадах працаваў у Кіеве. З 1923 года дырэктар Беларускага санітарна-бактэрыялагічнага НДІ, у 1925—1931 і 1962—1963 гадах загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1948—1962 гадах — Мінскага медыцынскага інстытута.
Працы па даследаванні склеромы, туберкулёзу, тулярэміі. Дзяржаўная прэмія СССР 1946 года.
Творы Микробиология склеромы. М., 1954; Микробы и вирусы. Мн., 1960; Основы вирусологии. Мн., 1965.
Літаратура
Эльберт Барыс Якаўлевіч // — С. 779. Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Кіргізскай ССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Расіі