Пакланенне мудрацоў — гарэльеф на паўднёвым франтоне Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу, створаны скульптарам Іванам Віталі ў 1839-1844 гадах.
Апісанне
У цэнтры паказаная Марыя з немаўляткам, якая сядзіць на троне. Яе атачаюць мудрацы, якія прыйшлі на пакланенне, сярод іх вылучаюцца постаці месапатамскага і эфіопскага цароў. Справа ад Марыі схіліўшы галаву стаіць Іосіф. У левай частцы намаляваны стары з дзіцем, у руках дзіцяці — невялікі куфэрак з данінай. У постацях старога з дзіцем, месапатамскага і эфіопскага цароў, раба-эфіопа бачныя індывідуальныя асаблівасці; захавалася пасведчанне аб тым, што іх ляпілі з натуршчыкаў. Галаву цара эфіопскага і яго слугі-арабчонка Віталі ствараў з натуршчыкаў-абісінцаў, якія былі на службе пры імператарскім Двары.
Надпіс па фрызе — «Храм мой храм молитвы наречётся».
Вытворчасць
Адлітыя гарэльефы франтонаў былі з бронзы на ліцейным заводзе ў 1842—1844 гадах. Групы з трох і нават чатырох фігур ствараліся адной адліўкай.
Водгукі
Пра рэльеф «Пакланенне мудрацоў» працы Віталі згадваў Іван Тургенеў у сваіх «Сучасных нататках» И. С. Тургенев. Полное собрание сочинений и писем в двадцати восьми томах. Сочинения в пятнадцати томах. М.-Л., Издательство Академии Наук СССР, 1960. Том первый. Стихотворения, поэмы. Статьи и рецензии. Прозаические наброски (1834—1849) :
Крыніцы
Катэгорыя:Скульптуры Расіі Катэгорыя:Рэльефы Катэгорыя:Скульптуры Віталі Катэгорыя:Ісакіеўскі сабор