Аляксандр Барысавіч Кацнельсон (, — , ) — савецкі афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Стваральнік навукова-практычнай школы афтальмолагаў на Паўднёвым Урале.
Біяграфія Нарадзіўся ў Бабруйску. У 1922 скончыў з адзнакай Адэскі медыцынскі інстытут. З 1933 асістэнт, з 1937 дацэнт, з 1940 прафесар, загадчык кафедры вочных хвароб 1-га Харкаўскага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны кіраваў афтальмалагічнай службай ваеннага шпіталя ў Архангельску. У 1944—1969 загадчык кафедры вочных хвароб Чалябінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Заснавальнік кафедры і клінікі вочных хвароб у Чалябінскай абласной (цяпер — клінічнай) бальніцы — цэнтры падрыхтоўкі афтальмолагаў. Арганізатар абласнога афтальмалагічнага таварыства, гарадской і абласной афтальмалагічных службаў: вочных аддзяленняў, трахаматознага дыспансера, міжабласнога супрацьтуберкулёзнага вочнага аддзялення.
Сачыненні
Фликтенулезное (туберкулезно-аллергическое) воспаление глаз. Ч., 1948; Аномалии развития и заболевания глаз в раннем детском возрасте. Л., 1957; Витамины в физиологии и витаминная недостаточность в патологии органа зрения. Л., 1960; Ксерофтальмия: её оперативное лечение. Ч., 1960. Соавт. ; Герпетические заболевания глаз. Л., 1969.
Спасылкі Кацнельсон, Аляксандр Барысавіч Кацнельсон, Аляксандр Барысавіч
Катэгорыя:Афтальмолагі Расіі Катэгорыя:Афтальмолагі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта