Альфрэд Слізень (каля — ) — прадстаўнік шляхецкага роду СлізняўAlfred Ślizień. Пабудаваў у родавым маёнтку Дзявяткавічы сядзібны дом на «англійскі густ».
Біяграфія
Быў адным з трох сыноў Стэфана Слізня (2.6.1817 — ?) і яго жонкі Канстанцыі з Валовічаў (1788 — 6.2.1841).
Валодаў Дзявяткавічамі, Дзедзілавічамі і Кастыкамі. Прадаў маёнтак Галянова.
У 1859 годзе граф Альфрэд Слізень з'яўляўся дзейсным дабрачынцам Музэюма старажытнасцей Віленскай археалагічнай камісііПамятная книга Виленской губернии на 1859 год. — Вильна: Типография Осипа Завадзкого, 1859. — С.54..
Альфрэд Слізень знаходзіўся доўгі час на дзяржаўнай службе ў Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі, а затым на пасадзе губернскага сакратара. Па гэтай прычыне ён падоўгу адсутнічаў у маёнткуКОСТЁЛ В НОВОДЕВЯТКОВИЧАХ .
Узвёў у Дзявяткавічах вялікі дом у неагатычным стылі.
Сям'я Быў жанаты з Элізай (Эльжбетай) з Тышкевічаў, дачкой Іосіфа Тышкевіча з Плешчаніц. Мелі дзяцей Станіслава, Генрыка, Марыю і Соф'юНемножко о Слизенях. . Генрык і Соф'я былі забіты бальшавікамі, Станіслаў памёр у 1910, а Марыя — у 1940 у Беластоку.
Катэгорыя:Слізні