Шчаўе кучаравае (Rumex crispus) — травяністая расліна, від роду сямейства .

Расце як пустазелле на лугах і ўскраінах палёў, па берагах рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля.

Назва

Шчаўе кучаравае, шчавель конскіВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, конскі шчавельДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна.

Корань стрыжневы, доўгі; буры, на зломе жоўты.

Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см, пакрыта баразёнкамі, голае, чырванаватага колеру.

Лісце ланцэтнае, вострае, па краях кучаравае, даўжынёй 15-20 см. Ніжняе лісце тупое або злёгку сэрцападобнае.

Кветкі абодваполыя, дробныя, чырвонага ці зялёнага колеру, сабраны ў доўгую (да 60 см), вузкую, густую мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Плады — трохграневы арэшак, сціснуты паміж шырокімі долямі калякветніка.

Хімічны склад Карані ўтрымліваюць антрагліказіды, хрызафанавую і брасідынавую кіслоты, дубільныя рэчывы (4-11 %), смолы, жалеза, шчаўева-кальцыевую соль, вітамін K.

Значэнне і прымяненне Карані валодаюць звязальным, супрацьгліставымі, супрацьзапаленчым і ранагаючым дзеяннем.

Моцная каранёвая сістэма, лёгка рэгенерыруючая пры разразанні на часткі, робіць расліну пустазеллем, якое вельмі цяжка звесці.

Літаратура

Катэгорыя:Шчаўе Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі