Сямён Яфімавіч Сцяпу́к (1911, вёска Гарадзішча, , Гомельская вобласць — 1988, ) — капітан МУС СССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Сямён Сцяпук нарадзіўся 26 студзеня 1911 года ў вёсцы Гарадзішча (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў Гомельскі будаўнічы тэхнікум. У 1930—1936 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі, працаваў у органах НКУС СССР. У чэрвені 1941 года Сцяпук паўторна быў прызваны ў армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.
Да лістапада 1943 года старшы лейтэнант Сямён Сцяпук камандаваў ротай аўтаматчыкаў 520-га стралковага палка 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Кіева. 3-5 лістапада 1943 года рота Сцяпука паспяхова дзейнічала падчас баёў за і , нанёсшы ворагу вялікія страты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года старшы лейтэнант Сямён Сцяпук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1.
У 1947—1960 гадах Сцяпук зноў працаваў у органах Міністэрства ўнутраных спраў СССР, быў звольнены ў запас у званні капітана. Пражываў у Мінску. Памёр 11 сакавіка 1988 года.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага і Айчыннай вайны 1-й ступені, шэрагам медалёў.
Літаратура
Навечно в сердце народном, 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. — С. 495.
Спасылкі
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР