Арбітальны апарат — гэта беспілотны касмічны апарат для даследавання планеты або іншага нябеснага цела з арбіты вакол гэтага цела.
Прызначэнне Арбітальныя апараты пры дапамозе дыстанцыйных метадаў (аптычных, радыёфізічных і г.д.) могуць даследаваць значную частку планеты (тады як пасадачныя модулі і планетаходы атрымліваюць больш падрабязныя дадзеныя аб атмасферы і паверхні, але толькі ў раёне месца пасадкі). Найлепшым з’яўляецца выкарыстанне арбітальнага апарата ў спалучэнні са спускальным. У такім выпадку сабраныя імі дадзеныя дапаўняюць адзін адноеБакулин П. И. Курс общей астрономии: учебник для студентов высших учебных заведений специальности «Астрономия» / П. И. Бакулин, Э. В. Кононович, В. И. Мороз. — Изд. 4-е, испр. и доп. — Москва: Наука, Главная редакция физико-математической литературы, 1977..
Спіс арбітальных апаратаў Паспяхова працавалі (ці працуюць) арбітальныя апараты, у адпаведнасці з аб’ектамі іх вывучэння (у парадку запуску):
Астэроіды NEAR Shoemaker
Запушчаны NASA у 1996 годзе да астэроід Эрас. Стаў першым штучным спадарожнікам астэроіда і першым апаратам, які здзейсніў пасадку на астэроід. Па шляху да Эраса даследаваў астэроід Мацільда. Працаваў да 28 лютага 2000 года.
Хаябуса
Апарат Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA). Запушчаны ў 2003 гаду для вывучэння астэроіда Ітакава і дастаўкі ўзораў яго грунта на Зямлю. Нягледзячы на шэраг праблем, узяцце грунту адбылося і 13 чэрвеня 2010 года апарат увайшоў у атмасферу Зямлі і скінуў спускамую капсулу.
Венера «Венера-9» і «Венера-10» «Піянер-Венера-2» «Венера-15» «Венера-16» «Магелан» «Венера-экспрэс»
Марс «Марынер-9» «Марс-2» «Марс-3» «Марс-5» «Вікінг-1» «Вікінг-2» «Фобас-2» «Марс Глобал Сервеер» «Марс Адысей» «Марс-экспрэс» «Mars Reconnaissance Orbiter» «Mars Science Orbiter»
Меркурый «MESSENGER»
Месяц «Месяц-10» «Эксплорэр-33» «Lunar Orbiter-1» «Месяц-11» «Месяц-12» «Lunar Orbiter-2» «Lunar Orbiter-3» «Lunar Orbiter-4» «Эксплорэр-35» «Lunar Orbiter-5» «Месяц-14» «Месяц-19» «Эксплорэр-49» «Месяц-22» «Hiten» «Clementine» «Lunar Prospector» «Смарт-1» «Кагуя» «Чан’э-1» «Чандраян-1» Запушчаны 22 кастрычніка 2008 года з індыйскай стартавай пляцоўкі Шрыхарыкота. 12 лістапада 2008 года выведзены на разліковую калямесяцавую арбіту. Сярод задач — пошук карысных выкапняў і запасаў лёду ў палярных рэгіёнах Месяца, а таксама складанне трохмернай карты паверхніМесяцавыя зонды Індыі. «Lunar Reconnaissance Orbiter»
Запуск адбыўся 19 чэрвеня 2009 года. 23 чэрвеня 2009 г. апарат выйшаў на месяцавую арбіту. Плануемы тэрмін асноўнай місіі — 1 год, дадатковай — да 5 гадоў. У задачы апарата ўваходзіць: вывучэнне месяцавай глабальнай тапаграфіі; вымярэнне радыяцыі на месяцавай арбіце; вывучэнне месяцавых палярных рэгіёнаў, што ўключае ў сябе пошук пакладаў вадзянога лёду і даследаванне параметраў асветленасці; складанне звышдакладных карт з нанясеннем аб’ектаў не менш за 0,5 метра з мэтай знайсці лепшыя пасадкавыя пляцоўкі.
«Lunar Crater Observation and Sensing Satellite».
Сатурн «Касіні — Гюйгенс»
Сонца «Піянер-5» «Піянер-6», −7, −8, −9 «Геліёс I» і II «International Cometary Explorer» «Уліс» «WIND» «SOHO» «Genesis» «STEREO»
Юпітэр «Галілеа»
Апарат быў запушчаны ў 1989 гаду і працаваў да 2003 года, правёўшы мноства даследаванняў Юпітэра і яго спадарожнікаў. Стаў адзіным апаратам, які выйшаў на арбіту Юпітэра, які вывучаў гэтую планету доўгі час і які скінуў ў яе атмасферу спускальны зонд.
Катэгорыя:Тыпы штучных спадарожнікаў Катэгорыя:Вынаходніцтвы СССР