Форум «Азія — Еўропа» (, АСЕМ) — міжнародны форум для супрацоўніцтва краін Азіі, Еўропы і Акіяніі. Ідэя канферэнцыі ўзнікла пасля завяршэння Халоднай вайны з мэтай збліжэння краін Еўразіі. У 1994 Францыя і Сінгапур зрабілі прапанову правесці міжрэгіянальны саміт, якая ажыццявілася 1 сакавіка 1996, калі ў Бангкоке, Тайланд сустрэліся лідары краін Еўрапейскага саюза, АСЕАН, прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, а таксама Японіі, Кітая і Паўднёвай Карэі.
Трыма апорамі форума з’яўляюцца палітычная (міжнародны тэрарызм, ЗМЗ, міграцыі і права чалавека), эканамічная (развіццё гандлю, інвестыцыі, інфармацыйныя тэхналогіі) і сацыяльная, культурная і адукацыйная апора (садзейнічанне разнастайнасці культур, аб’яднанне прастор вышэйшай адукацыі Еўропы і Азіі). Таксама пры канферэнцыі дзейнічае тры падфорума: Парламенцкае партнёрства (дэпутаты парламентаў), Бізнэс-форум (бізнэсмены) і Форум народаў (актывісты няўрадавых арганізацый). Акрамя гэтага, пры АСЕМ працуе пастаянны некамерцыйны Фонд Азіі і Еўропы, які займаецца праектамі ў вобласці культуры, эканомікі, адукацыі, адміністрацыі, аховы здароўя і ўстойлівага развіцця.
Саміты Саміты з удзелам глаў дзяржаў і ўрадаў праводзяцца кожныя два гады пачаргова ў Еўропе і Азіі. Бангкок, Тайланд: 1-2 сакавіка 1996 Лондан, Вялікабрытанія: 3-4 красавіка 1998 Сеул, Паўднёвая Карэя: 20-21 кастрычніка 2000 Капенгаген, Данія: 22-24 верасня 2002 Ханой, В’етнам: 8-9 кастрычніка 2004 Хельсінкі, Фінляндыя: 10-11 верасня 2006 Пекін, Кітай: 24-25 кастрычніка 2008 Брусель, Бельгія: 5-6 кастрычніка 2010 В’енцьян, Лаос: 5-6 лістапада 2012 Мілан, Італія: 16-17 кастрычніка 2014 Уланбатар, Манголія: 15-16 ліпеня 2016 Брусель, Бельгія: 18-19 кастрычніка 2018
Гл. таксама Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва (АЦЭС) — падобны форум для дзяржаў Ціхаакіянскага рэгіёна
Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі