Павел Ацьман (; нар. , , СССР) — расійскі гандбаліст. Левы паўсярэдні маскоўскага ЦСКА. Чэмпіён Беларусі 2016, уладальнік Кубка Беларусі 2016.

Клубная кар’ера Выступаў за «Каустык» (Расія), у 2010—2013 гадах за «Дынама» (Мінск), у 2013—2014 гадах за «Металург» (Македонія), у 2015 годзе за «Эль-Джаіш» (Катар). З ліпеня 2015 года быў іграком беларускага БГК імя МяшковаПрофіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова .

У лістападзе 2016 года стала вядома аб тым, што ўлетку 2017 года Ацьман стане іграком нямецкага клуба «Гановер-Бургдорф». У чэрвені 2017 года пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 61 матч у розных турнірах, у якіх забросіў 214 мячоў.

У 2019 годзе перайшоў у паўночнамакедонскі «Вардар», а ў лютым 2020 года далучыўся да маскоўскага ЦСКА.

Спасылкі Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг.

Катэгорыя:Гандбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ГК Вардар Скоп’е Катэгорыя:Ігракі ГК Гановер-Бургдорф Катэгорыя:Ігракі БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК Эль-Джаіш Катэгорыя:Ігракі ГК Металург Скоп’е Катэгорыя:Ігракі ГК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Каустык Валгаград Катэгорыя:Ігракі ГК Хапаэль Рышон-ле-Цыён Катэгорыя:Ігракі ГК Макабі Рышон-ле-Цыён