Луцый ІІ (; ? — ) — Папа Рымскі з 9 сакавіка 1144 па 15 лютага 1145). Нарадзіўся ў Балонні. Быў скарбнікам Рымскай царквы, пазней папскім легатам у Германіі.

Яго пантыфікат характарызаваўся утварэннем у Рыме рэвалюцыйнай рэспублікі, якая мела намер пазбавіць Папу ўлады, а таксама прызнаннем Партугаліяй папскага сюзэрэнітэту.

У 1144 годзе Папа сустрэўся з Рожэрам II Сіцылійскім ў Чэпрана для высвятлення яго абавязкаў як папскага васала. Луцый II быў вымушаны пад пагрозай прымянення сілы пагадзіцца на ўмовы Рожэра.

Рымскі Патрыцый Джардана П’ерлеёні выступіў з войскам супраць невялікага атрада папы. Луцый II атрымаў раненні ад удару каменем і памёр.

Катэгорыя:Папы Рымскія