Сінінгія, арт. Глаксінія (Sinningia) — род шматгадовых траў або паўхмызнякоў сямейства геснерыевыя.

Назва

Назва роду дадзена ў гонар Вільгельма Зінінга (1792—1874), галоўнага садоўніка батанічнага саду Бонскага ўніверсітэта.

Апісанне

Расліны з добра развітымі клубнямі і апушаным лісцем. Кветкі звычайна буйныя, 5-членыя, з яркім венцам званочкападобнай формы. Вылучаюць 70 відаў сінінгіі. Паходжанне — Паўднёвая Амерыка.

Выкарыстанне

Гібрыдныя сінінгіі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях; цвітуць у красавіку-траўні. Размнажаюцца насеннем, клубнямі, лісцевымі чаранкамі, адцвілымі кветканосамі.

Крыніцы

Катэгорыя:Геснерыевыя