«Палац Украіна» (, ) — 26-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Алімпійская» і «Лыбідская». Адкрыта 30 снежня 1984 года пад назвай «Чырвонаармейская». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 годаРаспараджэнне Кіеўскага гарадскога савета і Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі ад 1993/02/02 № 16/116 «Аб вяртанні вуліцам гістарычных назваў, перайменаванні паркаў культуры і адпачынку, станцый метро».. Пасажырапаток — 21,0 тыс. чал./суткі.

Канструкцыя Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — цэнтральную і дзве бакавыя з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Вялікай Васількоўскай вуліцай. Наземны вестыбюль адсутнічае.

Абсталяванне Абсталяванне станцыі цалкам адпавядае яе ранейшай назве: пілоны з тарцамі з нержавеючай сталі абліцаваныя чырвонай смальтай, у тарцы цэнтральнай залы — кампазіцыя з выявай чырвонаармейца, шляхавыя сцены з чырвонымі зоркамі — эмблемамі Чырвонай і Савецкай Арміі на дзверцах кабельных шаф. У афармленні выкарыстаны шэраг вельмі цікавых прыёмаў. Пілоны станцыі параўнальна вузкія, іх кантавыя часткі пакрытыя нержавеючай сталлю, а бакавыя паверхні — рэльефнай чырвонай смальтай, стылізаванай пад полымя. У тарцы цэнтральнай залы — мазаічнае пано з выявай чырвонаармейца з вінтоўкай. Партал эскалатара і тунэльныя парталы на платформах таксама пакрытыя чырвонай смальтай.

На гэтай станцыі адначасова са станцыяй «Серпухаўская» Маскоўскага метрапалітэна была выкарыстаная эксперыментальная тэхналогія асвятлення на аснове святлаводаСтанции / Серпуховско-Тимирязевская линия / Серпуховская. На абедзвюх станцыях эксперымент не атрымаўся, канструкцыя святлавода апынулася тэхнічна недасканалай і была заменена на колцавыя свяцільні, якія апынуліся лішнімі ў кіеўскім музеі Леніна (зараз — «Украінскі Дом»).

Улетку 2015 года, згодна з рашэннем Кіеўскай рады «Аб замене камуністычнай сімволікі на будынках і збудаваннях», на станцыі Палац Украіна закрыты мазаічнае пано «Чырвонаармеец» і дзве чаканкі — Зорка Чырвонай арміі і Зорка Савецкай арміі.

Фотаздымкі

Расклад адпраўлення цягнікоў Адпраўка першага цягніка ў напрамку: ст. «Церамкі» — 05:57 ст. «Герояў Дняпра» — 05:41

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Церамкі» — 00:25 ст. «Герояў Дняпра» — 00:06

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку: ст. «Церамкі» — 22:33, 22:44, 22:56, 23:08, 23:20, 23:32, 23:44, 23:55, 0:05, 0:15, 0:25 ст. «Герояў Дняпра» — 22:31, 22:43, 22:55, 23:07, 23:19, 23:31, 23:43, 23:55, 0:06

Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Палац Україна (станція метро) на ВЕК

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна