Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава () — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.
Гісторыя Заснаваны ў кастрычніку 1990 года акадэмікам НАН Беларусі А. М. Шырокавым як «Гасразліковы інстытут сучасных ведаў».
У 1994 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў «Недзяржаўны інстытут сучасных ведаў».
У 2004 годзе пераназваны ў Прыватную ўстанову адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава» ў гонар свайго заснавальнікаЗгодна з рашэннем Мінгарвыканкама № 8 от 15 студзеня 2004 г..
Да 2005 года дзейнічалі філіялы ІСВ у гарадах Гродна, Віцебск і Брэст, якія былі закрыты Мінадукацыяй РБ як неадпавядаючыя патрабаваннямІнстытут сучасных ведаў — чарговая ахвяра ўладаў? // Радыё СвабодаТэрэса Базылевіч Валютныя студэнты // gazeta.grodno.by.
Структура
У 1997/98 навучальным годзе Эканамічны факультэт Фінансавы факультэт Факультэт камерцыйнай дзейнасці Факультэт камерцыйнага права Факультэт інфарматыкі Гуманітарны факультэт Прадзюсерскі факультэт Факультэт педагогікі і псіхалогіі Факультэт мастацтва Факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян
У 2025/26 навучальным годзе Факультэт мастацтваў Гуманітарны факультэт
Таксама дзейнічае бібліятэка і савет інстытута.
Спецыяльнасці
Вышэйшая адукацыя Дызайн (па накірунках) Графічны дызайн і мультымедыядызайн Дызайн касцюму і тэкстылю Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя Мастацтва эстрады (па накірунках) Музычнае мастацтва эстрады Камп’ютарная музыка Культуралогія (па накірунках) Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках) Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з пазначэннем моў) Сацыяльна-культурны менеджмент і камунікацыі Арт-менеджмент
Магістратура Дызайн Арт-менеджментСертификаты аккредитацииСпециальности
Цікавыя факты пра ІСВ З’яўляецца першым прыватным ВНУ Беларусі (заснаваны як гасразліковы) У чэрвені 2016 года падчас змены маршрута аўтобуса 87с з’явіўся прыпынак у гонар інстытутаТранспартная развязка Філімонава-Незалежнасці (Мінск). Фоткі
Рэктары 1990—2003 — Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў з 2004 — Аляксандр Львовіч Капілаў
Вядомыя выпускнікі Ганна Бонд — блогер і вядучая Onliner.by (выпуск 2007Згодна з асабістай старонкі Ганны Бонд УКантакце) Паліна Гавароўская — вядучая Пілот FM (выпуск 2007Згодна з асабістай старонкі Паліны Гавароўскай УКантакце) Віктар Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1976) — беларускі дзяржаўны дзеяч
Вядомыя выкладчыкі Валерый Фёдаравіч Ачайкін (1938—2017) — архітэктар, мастак і педагог. Леанід Яўсеевіч Дзягілеў (1940—2024) — мастак-графік, загадчык кафедры дызайну. Юрый Васілевіч Гаўрын (1943—2016) — мастак-жывапісец, манументаліст. Міхаіл Сямёнавіч Будавей (нар. 1949) — мастак-графік. Надзея Іванаўна Прышчэп (нар. 1950) — мадэльерка, дацэнт. Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн (1950—2023) — дацэнт кафедры мастацтвазнаўства ў 1999—2001. Віктар Васілевіч Мікіта (нар. 1955) — мастак-графік. Сяргей Лявонцьевіч Стоцкі (нар. 1961) — архітэктар і мастак. Андрэй Дзмітрыевіч Кароль (нар. 1972) — педагог, рэктар ГрДУ і БДУ. Юлія Аляксандраўна Гайдукова (нар. 1981) — мастацтвазнаўца, дызайнер.
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі Сайт ІСВ ІСВ на abiturient.by
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя:1990 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Філімонава (Мінск)