Маскаві́ца — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца з возера Маскавіца, вусце за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Беразіно. Рэчышча каналізаванае на працягу 5 км (ад вытоку да аўтадарогі в. Беразіно — г. Лепель). Цячэ па забалочаным лесе на поўначы Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна