Мікалай Аляксеевіч Го́рскі (; , с. , Кастрамская губерня — , ) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы. Доктар сельскагаспадарчых навук (1967), прафесар (1968).

Біяграфія Нарадзіўся 4 жніўня 1904 года ў сяле Боршчына Кастрамской губерні. У 1926 годзе скончыў . У 1927—1931 гадах працаваў заатэхнікам па племянной справе на Казанскай станцыі малочнай жывёлагадоўлі ў Спаску.

У 1934—1951 гадах працаваў заатэхнікам па племянной справе ў Іванаўскай і Кастрамской абласцях. У 1951 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1951—1954 гадах — на Кастрамской дзяржаўнай комплекснай сельскагаспадарчай доследнай станцыі — загадчык аддзела жывёлагадоўлі. У 1954—1959 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык аддзелам генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР. З 1954 года М. А. Горскі працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1959—1968), дэкан заатэхнічнага факультэта (1960—1965).

Навуковая дзейнасць М. А. Горскаму належаць працы па метадам фарміравання вытворчага статка і парод. З’яўляецца адным са стваральнікаў кастрамской пароды буйной рагатай жывёлы.

Сярод апублікаваных прац: Каталог племенных быков Костромского ГПР / Н. А. Горский. — Кострома, 1937. Опыт создания массива крупного рогатого скота костромской породы в колхозах госплемрассадника : дис. … канд. с.-х. наук / Н. А. Горский. — Кострома, 1949. Костромская порода скота в колхозах / Н. А. Горский. — Москва : Сельхозгиз, 1952. Система разведения в ведущих стадах костромской породы в БССР / Н. А. Горский, Г. М. Сидоренко // Научные труды / Белорусский научно-исследовательский институт животноводства. — Минск, 1958. — Т. 1.

Узнагароды і прэміі Ордэн Леніна Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Залаты медаль імя І. У. Мічурына Дзяржаўная прэмія СССР 1945 года за суаўтарства кастрамской пароды буйнога рагатага ската Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1961) Медалі і граматы ВДНГ СССР (1939, 1940, 1954, 1955)

Літаратура

Спасылкі Горский Николай Алексеевич // Сайт УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ)

Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Біёлагі СССР