Царква ў гонар Раства Хрыстова — храм у п. Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Набажэнствы праходзяць у ніжнім храме. З 2015 года з’яўляецца цэнтрам 2-ой Пухавіцкай благачыннай акругі.
Гісторыя У пасёлку з 1998 года вядзецца будаванне храма ў гонар Ражства Хрыстова. Спачатку па праекце планавалася яго ўзвесці да 50 метраў вышыню, з пяццю купаламі. У выніку няхваткі фінансавых сродкаў праект змянілі. Зараз вышыня храма будзе 36 метраў з адным цэнтральным купалам.
На 2016 год быў завершаны мур сцен да роўня 8 метраў. 27 кастрычніка 2017 года на храме былі ўсталяваны асноўны цэнтральны купал і крыж.
Настаяцелі Аляксандр Шрамко (1995) Віктар Машлякевіч
Гл. таксама Храмы Пухавіцкага раёна
Спасылкі Вобласць | Пухавіцкі Раён | Дружны | Царква ў гонар Раства Хрыстова — http://hram.by/ Пуховщина православная — http://www.pukhovichi.minsk-region.by/
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Дружны (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі