Левабярэжны масіў () — жылы масіў у Кіеве (Украіна). Масіў быў збудаваны ў 1960-х — 1970-х гадах на большай частцы тэрыторыі знесенай Мікольскай Слабодкі. Масіў падзелены напалову наземнай трасай Святошынска-Броварскай лініі метрапалітэна. З правабярэжжам звязаны мостам Метро. Асноўныя вуліцы — Раісы Акіпнай і Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага (былая Луначарскага). На поўдзень ад Левабярэжнага размешчаны Русанаўка і Беразнякі. Левабярэжны масіў адрозніваецца ад суседніх масіваў наяўнасцю студыі «Укртэлефільм», станцыяй метро «Левабярэжная» і гасцініцай «Турыст», якая з’яўляецца дамінантай гэтага раёна. Каля метро знаходзіцца Міжнародны выставачны цэнтр.

Фотаздымкі

Спасылкі

Энцыклапедыя Кіева Київ. Енциклопедичний довідник. За ред. А. В. Кудрицького. Головна редакція Української Радянської енциклопедії. Київ, 1981.

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Кіева