Нгаўі () — гара на мяжы ЦАР і Камеруна.
Вышыня над узроўнем мора — 1410 м, вышэйшы пункт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Геалагічна адносіцца да пласкагор’я Адамава і складзеная старажытнымі крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі (пераважна гнейсамі).
Адміністрацыйна Нгаўі размешчана ў камерунскім рэгіёне Адамава і прэфектуры Уам-Пендэ Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі.
Раён горы населены народамі, якія гавораць на мовах розных груп бенуэ-кангалезскіх і адамава-убангійскіх моў, а таксама групамі фульбэ.
Катэгорыя:Горы Камеруна Катэгорыя:Горы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі