Паўднёвы мост () — вантавы мост праз Дняпро у Кіеве, самы высокі мост УкраіныНе праехаць: у Кіеве зноў чыняць Паўднёвы мост — Korrespondent.net. Аўтар праекта і галоўны інжынер — Георгій Барысавіч ФуксЦэнтральны дзяржаўны навукова-тэхнічны архіў Украіны: Фукс Георгій Барысавіч , галоўны архітэктар праекта — Аляксей Яўгенавіч ГаўрылаўЛепшыя масты свету: ЕўропаСайт гісторыя Кіева , вядучы інжынер праекта — Міхаіл Міхайлавіч Карнееў.
Даўжыня моста — 1256 м, шырыня — 41 м. Па мосце праходзіць Сырэцка-Пячэрская лінія Кіеўскага метро. Мост злучае Сапёрна-Слабодскую вуліцу, Сталічную шашу і Выдубічы (на правым беразе Дняпра) з праспектам Мікалая Бажана на левым беразе і з’яўляецца часткай аўтатрасы Е40, найкарацейшым шляхам злучае цэнтральную частку Кіева з Барыспалем — галоўным кіеўскім аэрапортам.
Будаўніцтва моста было пачата ў 1983 годзе, аўтамабільны рух па мосту адкрыты 25 снежня 1990 годаМотлях П. Сёмы кідок праз Дняпро: [Учора, у 14 гадзін 45 хвілін, у эксплуатацыю ўведзены Паўднёвы маставы пераход] // Вячэрні Кіеў. — 1990. — 26 снежня. , рух цягнікоў метро — 30 снежня 1992 года. Мост лічыўся самым сучасным мостам СССР, на будаўніцтва было выдаткавана 112 мільёнаў рублёў (каля 200 мільёнаў даляраў).
Фотаздымкі
Гл. таксама Масты Кіева
Спасылкі Вэб-энцыклапедыя Кіева Спадарожнікавы здымак на карце Google Гісторыя і апісанне з мноствам фатаграфій на сайце «Свет метро» Старонка моста на SkyscraperPage На верхавіне Паўднёвага моста Фатаграфія са спадарожніка на Google Earth Вэб-камера з выглядам на мост з левага берага
Катэгорыя:Масты цераз Дняпро Катэгорыя:Масты Кіева