Алеві Базорг ( — ) — іранскі пісьменнік, публіцыст, актыўны змагар за мір.

Першы зборнік апавяданняў «Чамадан» (1935) напісаны пад уплывам дэкадансу. За ўдзел у дэмакратычным руху быў арыштаваны. Яго кнігі «Турэмныя запіскі» (1941), «Узбекі» (1948), «Іран, што змагаецца» (1955), «Крывавая нафта» (1956) сведчаць пра пераход на пазіцыі рэалізму. Перакладчык твораў А. П. Чэхава.

Творы «Чамадан» (1935) «Турэмныя запіскі» (1941) «Узбекі» (1948) «Іран, што змагаецца» (1955) «Крывавая нафта» (1956)

Катэгорыя:Пісьменнікі Ірана Катэгорыя:Перакладчыкі Ірана Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы