Амур белы (Ctenopharyngodon idella) — рыба сямейства карпавых.

Апісанне Даўжыня цела да 120 см, маса да 32 кг. Спіна зеленавата- або жаўтавата-шэрая, бакі цёмна-залацістыя, па краі лускі цёмны вобад. Бруха светла-залацістае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія больш светлыя.

Пашырэнне Пашыраны ва Усходняй Азіі ад ракі Амур да Паўднёвага Кітая. Гадуюць на поўдні Украіны, у Малдове, Краснадарскім краі Расіі, Сярэдняй Азіі, дэльце Волгі і інш. На Беларусь завезены ў 1963 годзе, гадуюць у сажалкавых гаспадарках.

Асаблівасці біялогіі Полавая спеласць у 7—8 гадоў, пры даўжыні 65—70 см. У вадаёмах прыроднага арэала нераст пры тэмпературы вады 26—30 "С у чэрвені—ліпені, ікру адкладвае порцыямі ва быстрыні ў перыяд падняцця вады ў рацэ; плоднасць 350—500 тыс. ікрынак. Моладзь корміцца зоапланктонам і водарасцямі, дарослыя — воднымі і затопленымі наземвымі раслінамі.

Літаратура Собалеў Ю. Амур белы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 108.

Катэгорыя:Карпавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1844 годзе