АкракордыяКабзар Н. Акракордыя // . — С. 59. (Acrocordia) — род накіпных лішайнікаў сямейства .

Апісанне Слаявіна суцэльная гладкая або з трэшчынамі, белаватая ці шараватая. Развіваецца на паверхні або ўнутры субстрату. Пладовыя целы (перытэцыі) чорныя, матавыя, з кропкападобнай вывадной адтулінай, рассеяныя або скучаныя. Сумкі цыліндрычныя, з 8 спорамі, размешчанымі ў 1 рад. Споры шырокаавальныя, двухклетачныя з тоўстымі сценкамі.

Пашырэнне Вядомы ў Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, горных раёнах Еўропы і Новай Зеландыі. На Беларусі ў падзоне шыракаліста-хваёвых лясоў трапляюцца і . Растуць на кары лісцевых дрэў.

Індыкатарныя расліны забруджанасці навакольнага асяроддзя некаторымі шкоднымі рэчывамі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аскаміцэты Катэгорыя:Лішайнікі