Метлюжок балотны (Póa palústris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду .

Распаўсюджанне Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы від. Расце на вільготных лугах, каля балот i па берагах рэк; культывуецца.

Батанічнае апісанне thumb|left| Цвіце у чэрвені—ліпені. Мнагалетнік вышынёй 20—80 см, утварае невялікія дзярніны. Сцяблы гладкія. Лісце пляскатае, шурпатае, з завостраным язычком даўжынёй да 3 мм. Мяцёлка буйная, з вострашурпатымі галінкамі. Каласкі 2—6-кветкавыя; каласковыя лускавінкі па кілю з кароткімі раснічкамі. Ніжняя кветкавая лускавінка па кілю i жылках з дробнымі валаскамі, а каля асновы з пучком касмыкаватых валаскоў.

Значэнне Выкарыстоўваецца для стварэння даўгалетніх сенажацей i пашы.

Таксанамія

Сінонімы

, nom. inval.

, nom. illeg.

, nom. inval.

, nom. inval.

і іншыя.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Метлюжок Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, упершыню апісаныя ў 10-м выданні кнігі Systema Naturae Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1759 годзе