Шуляўская (, ) — 7-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Берасцейская» і «Політэхнічны інстытут».
Гісторыя Адкрыта 5 лістапада 1963 года ў складзе другой пускавой чаргі пад назвай «Завод „Бальшавік“» (па назве буйнога машынабудаўнічага прадпрыемства). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 годаРаспараджэнне Кіеўскага гарадскога савета і Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі ад 2 лютага 1993 года № 16/116 «Аб вяртанні вуліцам гістарычных назваў, перайменаванні паркаў культуры і адпачынку, станцый метро». , ад гістарычнай мясцовасці Шуляўка, паблізу ад якой станцыя размешчана.
Здарэнне 23 красавіка 2007 года адбыўся пажар на рэчавым рынку, размешчаным побач са станцыяй. Падчас гэтага надзвычайнага здарэння станцыя была зачыненая для ўваходу і выхаду. Акрамя таго, загарэлася кафэ, размешчанае на другім паверсе наземнага вестыбюля. Наведвальнікі кафэ былі эвакуіраваны пажарнікамі. Пасля ліквідацыі пажару наземны вестыбюль станцыі аднавіў сваю працу. Памяшканне кафэ на другім паверсе сур’ёзна пацярпела ад агню і было зачынена на рамонтПажар на Шуляўцы // Падрабязнасці.UA — 2007. — 23 красавіка..
Апісанне Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы злучаюцца паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Падземны вестыбюль злучаны з выхадам на паверхню трохстужачным двухмаршавым эскалатарам. Паміж маршамі эскалатараў размешчаны прамежкавы падземны вестыбюль.
Наземны вестыбюль уяўляе сабой двухпавярховы будынак цыліндрычнай формы, размешчаны на скрыжаванні праспекта Перамогі і вуліцы Даўжэнкі.
Фотаздымкі
Рэжым працы Адкрыццё — 5:38, закрыццё — 0:11.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 05:47 ст. «Акадэмгарадок» — 06:02
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 0:16 ст. «Акадэмгарадок» — 0:31
Крыніцы
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Станцыя «Шуляўская» на сайце «Свет метро» Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна