Фё́дар Дзмі́трыевіч Ро́ма ( — ) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па труду БССР, старшыня Брэсцкага прамысловага (1963—1964) аблвыканкама.

Біяграфія Член УКП(б) з 1940 года.

Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ(б) (1951).

З 1939 года ўпаўнаважаны ЦК ЛКСМБ, 1-ы сакратар Брэсцкага РК ЛКСМБ. У 1941—1943 гадах выконваў спецзаданне ЦК КП(б)Б і ЦШПР ў Арлоўскай і Маскоўскай абласцях, ў сакавіку 1943—ліпені 1944 года сакратар Брэсцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, намеснік камандзіра Брэсцкага партызанскага аб’яднання.

У 1944—1948 гадах 1-ы сакратар Гомельскага, Пінскага абкамаў ЛКСМБ, з 1951 года загадчык аддзела Пінскага абкама КП(б)Б, з 1953 года 1-ы сакратар Столінскага РК, Баранавіцкага ГК КПБ.

З 1960 года 1-ы нам. старшыні, старшыня Брэсцкага аблвыканкама. З красавіка 1967 года старшыня Дзяржаўнага камітэта СМ БССР па выкарыстанні працоўных рэсурсаў, з 1976 — Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па працы.

Член Рэвізійнай камісіі КПБ (1956—1980), член ЦК КПБ (1960—1961), Дэпутат Вярхоўнага Савета (1959—1971), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах.

Бібліяграфія Мужала молодость в боях. Записки секретаря подпольного обкома комсомола, [лит. обр. Н. Грицана] Мн: Беларусь, 1974.— 285 c. Буг в огне. Мн: Беларусь, 1965. — 528 с. с илл. Суаўтар

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

Літаратура Рома Фёдар Дзмітрыевіч //  — С. 120.

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Баранавіцкага гаркама КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці