Атаба́скі Аля́скі (саманазва: Dena, літаральна «народ») — групы паўночных атабаскаў, карэнных жыхароў унутраных раёнаў Аляскі. Агульная колькасць (2016 г.) — 16 000 чал.Alaskan Athabascan in United States
Атабаскі Аляскі з’яўляюцца прадстаўнікамі 11 моўных груп, якія здаўна займаліся вандроўным паляваннем і рыбалоўствам уздоўж рачных далін унутранай Аляскі. Кожная група складаецца з 30 — 100 нуклеарных сем’яў. У мінулым моўныя групы не з’яўляліся асобнымі палітычнымі адзінкамі і складалі розныя, не заўсёды ўстойлівыя аб’яднанні. Знутры буйных груп назіраюцца дыялектныя адрозненніAthabascans of Interior Alaska.
Здабывалі карыбу, зайцоў, ласосяў з дапамогай лука і стрэл, дзіды, булаў і пастак. Вопратку і прадметы ўжытку выраблялі са скур, косці, драўніны, камення, кары. У нашы дні многія атабаскі жывуць у гарадах на поўдні Аляскі, аднак улетку наведваюць свае паляўнічыя тэрыторыі.
Традыцыйная сацыяльная арганізацыя абапіралася на паляўнічыя кангламераты да 40 чалавек. Часцяком ядром паляўнічага кангламерату з’яўлялася жанчына і яе брат. Мелі матрылінейную сістэму сваяцтва. Браты клапаціліся пра дзяцей сваёй сястры. У групах халікачук і дэг хіт'ан сваяцтва вызначалася па бацькуATHABASCAN CULTURES OF ALASKA . Значную грамадскую ролю адыгрывалі старэйшыны. Яны прымалі рашэнні, што тычыліся гандлю, шлюбаў, кіравалі паўсядзённым жыццём. Правадырамі станавіліся вопытныя паляўнічыя.
Пераважалі анімістычныя вераванні. Важным звычаем быў патлачAlaska Athabascan Tribe.
Катэгорыя:Атабаскі Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Народы Аляскі