Уладзі́мір Андрэ́евіч Міку́ліч (14 кастрычніка 1920 года, в. Чорная Сцежка, Смалявіцкая воласцьЧерная Стежка, деревня Radzima.net, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 17 студзеня 2000 года, г. Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым у 1937 годзе.

З 1940 года — у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

У 1943 годзе ўступіў у КПСС.

У 1945—1948 гадах — на камсамольскай працы.

Завочна скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б у 1950 годзе. У 1957 годзе скончыў ВПШ пры ЦК КПСС.

У 1950—53 — сакратар Мінскага абкама ЛКСМБ.

З 1953 года — сакратар, затым першы сакратар Мінскага РК КПБ.

З красавіка 1962 года — другі сакратар,

У 1963—77 — першы сакратар Брэсцкага абкама КП Беларусі.

У 1977—85 — першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі.

У 1985—90 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Памёр 17 студзеня 2000 года на 80-м годзе жыцця.«Советская Белоруссия» № 13 от 23.01.2004

Дэлегат з'ездаў КПССXXVI-й съезд Коммунистической партии Советского Союза 23.2 — 3.3.1981. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1966—1976), кандыдат у члены ЦК КПСС (1976—1981), член ЦК КПСС (1981—1986). На XXIV—XXVII з'ездах КПБ абіраўся членам ЦК Кампартыі Беларусі. Член Рэвізійнай камісіі ЦК КПБ (1956—1961).

Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 7-11-га скліканняў (1966-1989) ад Мінскай вобласціСписок депутатов Верховного Совета СССР 11 созыва. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4-5-га скліканняў.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1958); Два ордэны Леніна; Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга; Медалі; Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь № 3897-XII от 04.10.1995

Літаратура Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Горячев Ю. В.. — М.: Издательский дом «Парад», 2005. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя / Гал. рэд. — П. У. Броўка. — Мн., 1973. — Т. 7.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння