Сухое малако — растваральны парашок, які атрымліваецца высушваннем нармалізаванага пастэрызаванага каровінага малака. Звычайна разводзіцца ў цёплай вадзе і ўжываецца ў якасці напою, пры гэтым захоўвае шматлікія карысныя ўласцівасці свежага пастэрызаванага малака. Мае шырокае прымяненне ў кулінарыі. Уваходзіць у склад шматлікіх відаў дзіцячых малочных сумесяў.

Класіфікацыя Сухое малако бывае суцэльным ці абястлушчаным. Гэтыя дзве разнавіднасці сухога малака адрозніваюцца працэнтным утрыманнем рэчываў. СуцэльнаеАбястлушчанае Тлушчы (%) 25 1 Бялкі (%) 25,5 36 Малочны цукар (%) 36,5 52 Мінеральныя рэчывы (%) 9 6 Вільготнасць (%) 4 5 Каларыйнасць на 100 гр. 2300 кДж (549,3 кал) 1567 кДж (373 кал) Тэрмін захоўвання сухога суцэльнага малака менш чым абястлушчанага, так як тлушчы схільныя да псавання - з'ялчэння. Яно павінна захоўвацца пры тэмпературы ад 0 да 10 °C і адноснай вільготнасці паветра не вышэй 85% да 8 месяцаў з дня выпрацоўкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Малочныя прадукты