Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну — памятны знак у Кіеве, прысвечаны беларусам, якія загінулі падчас падзей на Еўрамайдане і на Расійска-украінскай вайне. Адкрыты 28 сакавіка 2016 года. Размешчаны на будынку № 22 па Беларускай вуліцы.

Апісанне Помнік выкананы ў колерах бел-чырвона-белага сцяга і ўключае выяву беларускага герба «Пагоня».

На памятным знаку размешчаныя прозвішчы і фотаздымкі трох постацей:

Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў падчас Еўрамайдана ад кулі; Алеся Чаркашына, які ваяваў у складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінуў на Данбасе ў жніўні 2015 года; Віталя Ціліжэнкі, які ваяваў у складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінуў на Данбасе ў жніўні 2015 года.

Аўтар помніка — Глеб Гржабоўскі. Сын скульптара загінуў падчас баёў у Данецкім аэрапорце. Глеб Гржабоўскі пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце на валанцёрскіх пачатках.

У 2021 годзе, у гадавіну Аршанскай бітвы, да помніка была дададзена яшчэ адна дошка з імем загінулага фельчара-добраахвотніка Мікалая Ільіна.

Восенню 2023 года з мемарыяла прыбралі герб «Пагоня» і лозунгі «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь».

Гл. таксама Помнік байцам антытэрарыстычнай аперацыі (Кіеў) Беларусь і канфлікт на ўсходзе Украіны Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну

Крыніцы

Спасылкі У КИЄВІ ВІДКРИЛИ ПАМ’ЯТНИК БІЛОРУСАМ, ЯКІ ЗАГИНУЛИ НА МАЙДАНІ ТА В АТО Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве В Киеве появился знак памяти белорусам-героям

Катэгорыя:Помнікі Кіева Катэгорыя:Беларусы Катэгорыя:Беларуска-ўкраінскія адносіны Катэгорыя:Беларусы ва Украіне Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:2016 год у Кіеве Катэгорыя:Беларусь падчас расійска-ўкраінскай вайны