Ранс (, ) — рака ў паўночна-заходняй частцы Францыі, упадае ў заліў Сен-Мало праліва Ла-Манш.
Даўжыня — 103 км, плошча басейна — 1195 км².
На рацэ ў вусці знаходзіцца горад Сен-Мало і пабудавана плаціна (прыліўная электрастанцыя) ПЭС «Ля-Ранс». Таксама Ранс звязаны каналам з ракой Вілен, што ў мінулым мела вялікае транспартнае і гандлёвае значэнне.
Катэгорыя:Рэкі Францыі Катэгорыя:Басейн Атлантычнага акіяна ў Еўропе