Флавій Клаўдзій Канстанцін (), таксама вядомы ў гістарыяграфіі як Канстанцін III — рымскі імператар-узурпатар у 407—411 гадах.
Канстанцін быў простым салдатам. У 407 годзе, абвешчаны імператарам у Брытаніі, ён падняў паўстанне супраць заходняга рымскага імператара Ганорыя ў Галіі і Іспаніі. Частка Галіі неўзабаве перайшла пад яго кантроль, а яго сын Канстант II захапіў Іспанію. Апроч таго, Канстанцін прымусіў Ганорыя прызнаць сябе і свайго сына імператарамі, аднак кіраваў нядоўга: мяцеж палкаводца падарваў яго ўладу, і ён быў разгромлены палкаводцам Ганорыя Канстанцыем, пасля чаго пакараны смерцю. Пасля вываду войскаў Канстанціна з Брытаніі Рым страціў кантроль над гэтай правінцыяй.
Біяграфія
Прыход да ўлады
31 снежня 406 года некалькі плямён варвараў, у тым ліку вандалы, бургунды, аланы і свевы, фарсіравалі Рэйн (магчыма, непадалёк ад Маганцыяка) і захапілі рымскія абарончыя збудаванні, пачаўшы паспяховае ўварванне на тэрыторыю Заходняй Рымскай імперыі. Ад гэтак сур’ёзнага ўдару імперыі так і не ўдалося акрыяць. Рымскія ўлады не змаглі выгнаць ці знішчыць захопнікаў, большасць якіх урэшце асталявалася ў Іспаніі і Паўночнай Афрыцы; апроч таго, не было спынена прасоўванне франкаў, бургундаў і вестготаў у Галіі, якое адбывалася ў той жа час. Важным фактарам, што ўплываў на паспяховасць супрацьстаяння варварам, аказалася адсутнасць адзінства сярод саміх рымлянаў: толькі аб’яднаная імперыя з поўнай падтрымкай насельніцтва змагла б знайсці ў сабе сілы спыніць уварванне і захаваць свае межы ранейшымі.
Падчас гэтага нашэсця правінцыя Брытанія была ахоплена паўстанняміЗосим. Новая история. VI. 1. 2., якія падрыхтавалі глебу для з’яўлення некалькіх узурпатараў, са смерцю якіх пачалося ўзвышэнне Канстанціна ў пачатку 407 года. Спачатку ў 406 годзе брытанскія легіёны, незадаволеныя няздольнасцю заходняга імператара Ганорыя і яго палкаводца Стыліхона абараніць востраў, абвясцілі імператарам нейкага салдата , неўзабаве забітага іншым прэтэндэнтам, мясцовым жыхаром . Грацыян таксама быў забіты праз чатыры месяцы, у 407 годзе.
Вайскоўцы рымскай Брытаніі асцерагаліся ўварвання германцаў, да таго ж дзяржава імкліва распадалася, і яны роспачна мелі патрэбу ў пачуцці абароненасці. Таму салдаты выбралі лідарам чалавека, названага ў гонар знакамітага імператара пачатку IV стагоддзя Канстанціна I Вялікага, які сам узышоў на трон у выніку вайсковага перавароту, быўшы ўсяго толькі простым салдатам, але меў, па ўсёй бачнасці, некаторыя здольнасці. Пра паходжанне Канстанціна III нічога не вядомае, а на выбар салдатаў значны ўплыў зрабіла яго імяПавел Орозий. История против язычников. VII. 40. 4.. Адразу пасля прызнання імператарам Канстанцін пачаў актыўныя дзеянні. Ён пераправіўся праз Ла-Манш на кантынент, высадзіўся ў Баноніі і, паводле дапушчэнняў гісторыкаў, адвёў з Брытаніі ўсе мабільныя войскі, тым самым пазбавіўшы правінцыю абароны і паспрыяўшы аддзяленню Брытаніі ад Рымскай імперыі. У Баноніі Канстанцін прабыў нядоўга. Адказныя за абарону Галіі Ліменій і варвар Харыябад, па ўсёй бачнасці, неўзабаве беглі, не зрабіўшы ўзурпатару асаблівага супраціўлення.
Пасля ўступу ў Галію ўлада Канстанціна была хутка прызнана ў Іспаніі і на рэйнскім узбярэжжы. Тады імператар Ганорый падрыхтаваў супраць узурпатара армію пад камандаваннем гоцкага палкаводца . Два военачальнікі Канстанціна, рымлянін і франк , якія камандавалі авангардам яго арміяй, былі пабіты Сарам. Спачатку Сар разграміў Юстыніяна (апошні сам загінуў у баі), а потым абсадзіў у Валенцыі Небіягаста, якога потым падманам забіўЗосим. Новая история. VI. 2. 3.. Тым не менш Канстанцін паслаў іншую армію на чале з і ; Сар быў змушаны адступіць, пакінуўшы ўсе свае трафеі , якія кантралявалі праходы праз Альпы, каб атрымаць дазвол прайсці ў ІталіюЗосим. Новая история. VI. 2. 4.. Канстанцін забяспечыў абарону рэйнскіх меж і паставіў гарнізон на шляхі з Галіі ў Італію. У Галіі ён разграміў некаторыя германскія плямёны, а з іншымі склаў мірныя дагаворы. У Арылаце, Лугдуне і Аўгусце Трэвіраў Канстанцін заснаваў манетныя двары. У маі 408 года ён зрабіў сваёй сталіцай Арылат і прызначыў Апалінарыя (дзеда пісьменніка і паэта ) прэфектам прэторыя Галіі. Вестка пра захоп Галій прыйшла ў Рым, калі Ганорый знаходзіўся ў сталіцы, а Стыліхон — у Равене. У той час імператар і яго военачальнік рыхтаваліся арганізаваць паход разам з гоцкім уладцам Аларыхам у Ілірыю, якую мелі намер адабраць ва ўсходняга імператара Аркадзія, але паўстанне Канстанціна сарвала іх планы.
Прызнанне імператарам Улетку 408 года, калі рымскія войскі былі сабраны ў Італіі для падрыхтоўкі да контратакі ўзурпатара, у Канстанціна былі іншыя задумы. Асцерагаючыся, што некалькі лаяльных сваякоў імператара Ганорыя ў Іспаніі, якая была радзімай і апорай , могуць арганізаваць напад з гэтай правінцыі, тым часам як войскі пад камандаваннем Сара і Стыліхона нападуць на яго з Італіі, у выніку чаго ён апынецца ў акружэнні, узурпатар вырашыў здзейсніць удар па ІспанііЗосим. Новая история. VI. 2. 5.. Канстанцін выклікаў свайго старэйшага сына Канстанта з манастыра, дзе той жыў, узвёў яго ў ранг цэзара і адправіў з Геронціем у Іспанію. Іншага свайго сына, Юліяна, узурпатар зрабіў набілісімамОлимпиодор Фиванский. История. Глава 12.. Ёсць здагадка, што Юліян і Канстант прынялі свае імёны пасля абвяшчэння іх бацькі імператарам, а да гэтага ў іх былі іншыя імёны, таму што такія імёны насілі імператары з дынастыі Канстанціна, да якіх у Брытаніі працягвалі ставіцца з павагай. Стрыечнікі Ганорыя былі пераможаны Канстантам без асаблівых цяжкасцей; двое з іх — Дыдым і Верэніян — трапілі ў палон, два іншых — Феадосіёл і Лагодый — беглі ў Італію і Канстанцінопаль. Потым Канстант, пакінуўшы жонку ў сваёй штаб-кватэры Цезаравгусце пад апекай Геронція, вярнуўся ў Арылат. У той жа час (13 жніўня 408 года) падначаленая Ганорыю рымская армія падняла паўстанне ў Тыцыне, за якім адбылося забойства імператарам патрыцыя Стыліхона 22 жніўня. З прычыны гэтага мяцяжу і інтрыг пры імператарскім двары военачальнік Сар адмовіўся ад камандавання заходнім войскам; Ганорый у Равене застаўся без значнай вайсковай падтрымкі. Сітуацыю ўскладняла тое, што гоцкая армія пад кіраўніцтвам Аларыха, якая знаходзілася ў Этрурыі, стала практычна некантралюемай. Таму, калі пасланцы Канстанціна прыбылі на перамовы ў Равену, Ганорый, які асцерагаўся готаў, ахвотна прызнаў Канстанціна сваім суправіцелем, а ў 409 годзе прызначыў яго консулам нароўні з сабой. Хоць у Канстанцінопалі Феадосій II не паўтарыў прыклад Ганорыя, ён не стаў пярэчыць супраць таго, што Канстанцін з Канстантам славілі на манетах «Перамогу чатырох аўгустаў» (), то бок заходняга і ўсходняга імператараў і іх саміх.
Паход у Італію
У 409 годзе магутнасць Канстанціна дасягнула найвышэйшай кропкі. Аднак ужо да верасня гэтага года варварскія плямёны, якія прарвалі абарону рэйнскай мяжы і правялі наступныя два гады, рабуючы ўсе землі, што ляжалі на іх шляхі праз Галію, дасягнулі Пірэнеяў. Там яны разграмілі гарнізон Канстанціна і ўварваліся ў Іспанію. Тым часам як Канстанцін збіраўся адправіць свайго сына Канстанта назад у правінцыю, каб аднавіць стабільнасць у рэгіёне, прыйшла вестка, што яго военачальнік Геронцій, які перамог варвараў, збунтаваўся і абвясціў свайго набліжанага (магчыма, сына) Максіма імператарам. Нягледзячы на ўсе высілкі Канстанціна, яго боязі наконт нападу з боку Іспаніі апраўдаліся ўжо ў наступным годзе, калі Геронцій уварваўся ў Галію пры падтрымцы сваіх саюзнікаў-варвараў.
Прыкладна ў той жа час саксонскія піраты здзейснілі набег на Брытанію, якую Канстанцін пакінуў без якой-небудзь абароны. Рымскія жыхары Брытаніі і Арморыкі, незадаволеныя тым, што Канстанцін забыўся пра іх і не здолеў усцерагчы правінцыю ад вонкавых нападаў, паўсталі супраць улады ўзурпатара і выгналі яго ўрадоўцаў.
Спадзеючыся ўмацаваць сваю рэпутацыю, якая пахіснулася, Канстанцін III вырашыўся на адчайную авантуру: летам 410 года ён рушыў на Італію з астатнімі ў яго войскамі, перайшоў праз Альпы і ўступіў у Лігурыю — напэўна, пасля перамоў з магістрам конніцы Алабіхам, які хацеў замяніць Ганорыя больш здольным кіраўніком. Аднак паход завяршыўся паразай, бо Алабіх быў пакараны смерцю Ганорыем па падозранні ў здрадзе, і Канстанціну давялося адступіць у Галію пад канец лета 410 года.
Становішча Канстанціна рабілася ўсё больш ненадзейным; яго войска, якое вяло баявыя дзеянні супраць Геронція, пацярпела паразу пры Віене ў 411 годзе, пасля чаго яго сын Канстант ІІ быў схоплены і пакараны смерцю. Прэфект прэторыя Канстанціна , які змяніў Апалінарыя на год раней, адмовіўся падначальвацца ўзурпатару, а потым узяў удзел у новым паўстанні ў Рэйнскай вобласціГригорий Турский. История франков. II. 9.. Геронцій вымусіў Канстанціна і яго сына Юляна атуліцца ў Арылаце, а потым абсадзіў горад, аднак Канстанцін паспеў адправіць свайго палкаводца Эдобіха ў Паўночную Галію і за Рэйн, даручыўшы яму сфармаваць новую армію.
Параза і пакаранне смерцю
У той жа час знайшоўся военачальнік, які падтрымаў Ганорыя: гэта быў будучы імператар Канстанцый III, які падышоў да Арылата, звярнуў армію Геронція ва ўцёкі, а потым сам усталяваў блакаду горада. Канстанцін імкнуўся зацягнуць аблогу, спадзеючыся на вяртанне Эдобіха, які збіраў новую армію ў Паўночнай Галіі, наймаючы салдатаў з ліку франкаў і алеманаў, аднак на падыходзе да горада Эдобих пацярпеў паразу, паддаўшыся на простую вайсковую хітрасць Канстанцыя.
Слабая надзея абложанага імператара на дапамогу даканцова знікла, калі апошнія верныя яму войскі, што ахоўвалі рэйнскую мяжу, адмовіліся яго падтрымаць і высунулі свайго прэтэндэнта на трон — Іявіна. Канстанцін быў змушаны здацца. Перад адкрыццём варот ён быў пасвечаны ў святары ў мясцовым храмеОлимпиодор Фиванский. История. Глава 16.. Нягледзячы на абяцанне бяспекі і духоўны сан палоннага, Канстанцый пазбавіў зрынутага імператара волі і загадаў зняць яму галаву ў трыццаці мілях ад Равены 18 верасня 411 года.
Хоць Геронцій здзейсніў самагубства ў ІспанііПавел Орозий. История против язычников. VII. 42. 4., а кароль вестготаў праз два гады здушыў паўстанне Іявіна, рымскае валадарства больш так ніколі і не ўсталявалася ў Брытаніі пасля смерці Канстанціна III: па словах гісторыка Пракопія Кесарыйскага, «з гэтага моманту яна заставалася пад уладай тыранаў». Галія з тых часоў распалася на падуладныя Рыму землі і мноства германскіх каралеўстваў, хоць Канстанціну атрымалася на некаторы час стабілізаваць рэйнскую мяжу Заходняй імперыі.
Дзеі Канстанціна нам вядомыя толькі з варожа наладжаных у адносінах да яго крыніц. Асоба Канстанціна, што прадстаўляецца ў гэтых крыніцах, вядома, адмоўная, але ён, мабыць, адрозніваўся ад двух сваіх кароткачасовых папярэднікаў. Імператар, па ўсёй бачнасці, павінен быў валодаць валявым характарам, каб зрабіць усё тое, што ён зрабіў, і ваяваць цягам некалькіх гадоў супраць розных ворагаў. Мэтай палітыкі Канстанціна было захаванне адзінства імперыі, ва ўсякім разе, адзінствы сваіх тэрыторый да Альп.
У легендах Імя Канстанціна засталося ў легендах брытаў — так, Гальфрыд Монмуцкі ў сваёй «Гісторыі каралёў Брытаніі» прысвячае яму некалькі разделаў. Паводле яго аповеда, пасля смерці Грацыяна Вольнаадпушчаніка Брытанію ахапіў крызіс, і лонданскі архібіскуп Гветэлін адправіўся ў Брэтань прасіць дапамогі ў мясцовага караля Алдраена. Аднак Алдраен не пажадаў асабіста кіраваць адразу і Брэтанню, і Брытаніяй, таму паслаў свайго брата Канстанціна замест сябеГальфрид Монмутский. История королей Британии. 92..
Канстанцін прыняў кіраванне і разграміў скотаў, піктаў і нарвежцаў, якія ўварваліся ў Брытанію раней. Потым ён быў абвешчаны каралём у Цырцэстрыі, пасля чаго ўзяў шлюб з мясцовай рымлянкай. Паводле паведамлення Гальфрыда Монмуцкага, ад гэтага шлюбу нарадзіліся трое сыноў: Канстант, і Гальфрид Монмутский. История королей Британии. 93.. Праз дзесяць гадоў Канстанцін быў забіты: