Павел Паўлючэнка (нар. ) — беларускі футбаліст, брамнік узбекскага клуба «Пахтакор» з Ташкента і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе і дубль быў расфарміраваны, у сезоне 2015 Павел быў запасным брамнікам у асноўнай камандзе. У сезоне 2015 стаў выступаць за асноўны склад, выйграўшы канкурэнцыю з вопытным Русланам Капанцовым. Згуляўшы ў 20 матчах у Першай лізе, дапамог магілёўскаму клубу вярнуцца ў элітны дывізіён.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца 2018 года. Сезон 2017 распачаў у дубліруючым складзе. У ліпені 2017 года, так і не згуляўшы за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе спачатку быў трэцім брамнікам. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы брэстчан супраць мазырскай «Славіі» (2:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. З кастрычніка 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе дынамаўцаў. Усяго ў сезоне 2017 правёў за «Дынама» 7 матчаў, у якіх прапусціў 2 галы, і дапамог клубу заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце.

У сезонах 2018—2019 быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Аляксандра Гутара. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года. У сезоне 2020 пасля сыходу Гутара стаў часцей з’яўляцца на полі, чаргуючыся з Сяргеем Ігнатовічам.

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух». Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з польскім клубам «Брук-Бэт Тэрмаліца» і неўзабаве афіцыйна папоўніў яго склад. Хутка стаў гуляць у стартавым складзе каманды, аднак з красавіка страціў месца ў аснове. Па выніках сезона 2021/22 «Брук-Бэт Тэрмаліца» выбыла з Экстраклясы ў Першую лігу, але брамніка застаўся ў камандзе, дзе стаў рэзервовым іграком. У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Экстраклясы «Гурнік» з Забжэ. Пакінуў «Гурнік» у чэрвені 2023 года, так і не згуляўшы за яго ў чэмпіянаце.

У ліпені 2023 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад узбекскага «Пахтакора». Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, з кастрычніка пачаў з’яўляцца на полі. Па выніках сезона 2023 стаў чэмпіёнам Узбекістана.

Міжнародная кар’ера 31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2020 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021 Чэмпіён Узбекістана: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Дняпро 14 −9 2015 Д2 Дняпро 0 0 2016 Д2 Дняпро 20 −21 2017 (1) дубль Дняпро 9 −7 2017 (2) Д1 Дынама 7 −2 2018 Д1 Дынама 6 −5 2019 Д1 Дынама 4 −4 2020 Д1 Дынама 13 −17 2021 Д1 Рух 28 −27 2021/22 (2) Д1 Брук-Бэт Тэрмаліца 9 −14 2022/23 (1) Д2 Брук-Бэт Тэрмаліца 1 −2 2022/23 (2) Д1 Гурнік 0 0 2023 (2) Д1 Пахтакор 5 −3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Брук-Бэт Тэрмаліца Няцеча Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Забжэ Катэгорыя:Ігракі ФК Пахтакор Ташкент