Расійска-турэцкая вайна (1735—1739) — вайна паміж саюзнымі Расіяй і Аўстрыяй (з 1737), з аднаго боку, і Турцыяй, з другога.

Расія ў гэтай вайне ставіла задачамі падпарадкаванне крымскіх татараў і атрыманне выхаду да Чорнага мора. Вайна не мела вырашальных вынікаў, і скончылася падпісаннем Бялградскага дагавора (1739).

У ходзе вайны расійская армія штурмам авалодала Перакопам і Азовам, фарсіравала Сіваш і Чангарскія пераправы і захапіла сталіцу Бахчысарай, сталіцу Крымскага ханства (1736); у 1737 рас. армія ўвайшла ў Крым праз Арабацкую Стрэлку. Абодва разы рас. армія была вымушана пакінуць Крым з-за эпідэмій і нястачы харчу. З 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя. Расійская армія разграміла войска крымскага хана ў Салгірскай бітве і турэцкую армію ў Ставучанскай бітве, заняла Хоцін і Ясы (1739).ВЭС-83. С.64?.

Літаратура

Катэгорыя:Войны Аўстрыі

Катэгорыя:1735 год у Еўропе Катэгорыя:1736 год у Еўропе Катэгорыя:1737 год у Еўропе Катэгорыя:1738 год у Еўропе Катэгорыя:1739 год у Еўропе Катэгорыя:Канфлікты 1735 года Катэгорыя:Канфлікты 1736 года Катэгорыя:Канфлікты 1737 года Катэгорыя:Канфлікты 1738 года Катэгорыя:Канфлікты 1739 года