Карасёва — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 3 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Асіннікі, у басейне ракі Межава.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,27 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны вышынй 12—15 м, на захадзе невыразныя.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна