Ураўненне Клапейрона—Мендзялеева, ураўненне Клапейрона — ураўненне, якое ўстанаўлівае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі, што вызначаюць стан ідэальнага газу.
Атрымана ў 1834 годзе Б. П. Э. Клапейронам у выглядзе
дзе , і — ціск, аб'ём і тэмпература ідэальнага газу, — каэфіцыент прапарцыянальнасці, які залежыць ад — масы і — малярнай масы газу.
У 1874 годзе Дз. І. Мендзялееў вывеў ураўненне для 1 моля ідэальнага газу:
дзе — універсальная газавая пастаянная.
Ураўненне Клапейрона—Мендзялеева ў выглядзе
з'яўляецца ўраўненнем стану ідэальнага газу, якое аб'ядноўвае закон Авагадра, закон Бойля—Марыёта, закон цеплавога расшырэння газаў (гл. законы Гей-Люсака).
Гл. таксама Ураўненне Ван-дэр-Ваальса
Літаратура С. 320.
Катэгорыя:Газавыя законы Катэгорыя:Фізічныя законы і ўраўненні Катэгорыя:Хімічныя законы і ўраўненні